«Беларускія народныя гульні як сродак далучэння дашкольнікаў
да беларускай нацыянальнай культуры»
Развiццё асобы дзiцяцi ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы. Дашкольны ўзрост з'яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмi беларускай мовай. Менавiта ў гэты прамежак яго жыцця ў дзiцяцi фаруецца цiкавасць, патрэба да ведаў, якiя адпавядаюць яго прыродным iндывідуальным задаткам, закладваецца трывалы фундамент ведаў роднай мовы.
Далучаючы дзяцей да святыняў свайго народа - роднай мовы, мы садзейнічаем не толькi яе абагашчэнню, але i развiццю пазнавальных iiнтэлектуальных магчымасцейiх, пазнанню беларускай культуры. Бо самае дарагое ў жыццi - гэта тое, што з раннiх год закладзена ў сэрца. I, менавiта, родная мова з'яўляецца сувязным звяном у далучэнні дзяцей да агульначалавечных каштоўнасцей, вытокам народнай мудрасцi.
Культура беларускага народа найбольш значна выяўлена ў традыцыйных вiдах народнай творчасцi: гульнях, звычаях, казках, песнях, танцах, музыцы, абрадах,святах, адзеннi, творах выяўленчага i дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва. Творы народнага мастацтва цешаць нас не толькi сваей прыгажосцю, мастацкiм афармленнем, але заўседы маюць выхаваўчае значэнне.
Пра важнасць далучэння дзіцяці да культуры свайго народа напісана нямала. Зварот да бацькоўскай спадчыны выхоўвае павагу, гонар за зямлю на якой жывеш. Таму дзецям неабходна ведаць і вывучаць культуру сваіх продкаў. У кожнага народа свае казкі, песні, танцы, гульні і ўсе яны перадаюць з пакалення ў пакаленне асноўныя маральныя каштоўнасці: дабро, сумленне, гонар, дружбу, узаемадапамогу, працавітасць. Такім чынам, далучэнне дзяцей да народнай культуры пачынаецца з дзяцінства, дзе закладваюцца асноўныя паняцці і прыклады паводзін.
Для дашкольных устаноў распрацавана вучэбная праграма, у якой ёсць раздзел «Развіццё маўлення і маўленчых зносін», дзе праходзіць далучэнне дзяцей да роднай мовы, дзякуючы чаму ў дзяцей дашкольнага ўзросту фармуюцца ўяўленні аб старажытнай беларускай культуры, яе вытоках. На занятках яны знаёмяцца з вырабамі народнага мастацтва, з традыцыйнымі святамі, гульнямі, песнямі, пацешкамі, казкамі, загадкамі і, вядома ж, з народнымі гульнямі.
Народныя гульні - гэта яркі выраз народа, які ў іх грае, адлюстраванне этнасу ў цэлым і гісторыі яго развіцця. Разам з тым, на гульні можна паглядзець, і з пункту гледжання педагогікі і псіхалогіі, як сродкі адукацыі і выхавання. У дадатку да ўсяго гэта і выдатны спосаб умацаваць свой дух, сваё цела, развіць працэсы мышлення, эмацыйны складнік нашага жыцця. Рухомая гульня - гэта крыніца радасных эмоцый, яна выклікае ў дзяцей пачуццё задавальнення, прывучае даўзгодненых дзеянняў. Народныя рухомыя гульні з'яўляюцца традыцыйным сродкам педагогікі. Сюжэты гульняў спрыяюць актыўнаму руху дзяцей. У гульнях ярка адлюстроўваецца лад жыцця людзей, іх побыт, нацыянальныя асновы, кемлівасць, знаходлівасць, смеласць. Народныя гульні ў спалучэнні з іншымі выхаваўчымі сродкамі ўяўляюць сабой аснову пачатковага этапу фарміравання гарманічна развітай, актыўнай асобы, якая спалучае ў сабе духоўнае багацце, маральную аснову і фізічную дасканаласць.
Падахвочваючы дзяцей да рухомай актыўнасці на прагулцы, у гульнях, мы працягваем ўмацоўваць і ахоўваць здароўе дзяцей. З дапамогай рухомых гульняў ствараць у дзяцей радасны настрой і прывіваць любоў да роднага краю, да свайго горада, сяла, да сваіх традыцый і звычаяў.Не адно народнае свята не абыходзіцца без спартыўных спаборніцтваў, эстафет, рухомых гульняў. Яны нясуць у сабе культуру зносін, вучаць быць пільнымі, добрымі, захоўваць мясцовыя традыцыі і звычаі. Пасродкам народных рухомых гульняў магчыма развіваць у дзяцей цікавасць да культурнай спадчыны свайго народа, выхоўваць паважлівае стаўленне да ўсяго, што створана рукамі папярэдніх пакаленняў. Падчас правядзення народных рухомых гульняў фармуецца правільная пастава, уменне выконваць рух свядома, прыгожа, хутка, спрытна. Пашыраюцца прадстаўленні дзяцей пра родную краіну, пра народныя святы, фармуецца цікавасць да падзей у краіне, выхоўваецца любоў да Радзімы, да роднага краю.
Кожны чалавек павiнен ведаць сваю родную мову, павiнен умець спяваць свае народныя песнi, танцаваць свае народныя танцы, ведаць, як з веку ў век святкавалiся святы ў нашым краi, любiць свае родныя мясцiны, сваю Радзiму - Беларусь.
Бацькі могуць данесцi да свайго дзіцяці часцiнку тых ведаў аб родным краi, аб гiсторыi беларускага народа, аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, абрадах, традыцыях.
Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. Будзем выхоўваць дзяцей добрымi і разумнымi, дапытлiвымi i ўважлiвымi да ўсяго. I адначасова абуджаць веру дзiцяцi ў тое, што ён вырасце патрэбным на зямлi чалавекам.
Шануйце мову родную! Багатую і мілагучную.